З 25 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі раёна праводзіцца традыцыйнае спецыяльнае мерапрыемства «Увага, дзеці!», накіраванае на папярэджанне ДТЗ з удзелам непаўналетніх.
Якраз у першыя дні школьных канікулаў узрастае рызыка аварый з траўмаваннем дзяцей, таму вадзіцелям трэба захоўваць асаблівую ўвагу. Нягледзячы на тое, што гэты комплекс прафілактычных мерапрыемстваў адзначаны ў Правілах дарожнага руху, нагадваем пра неабходнасць уключэння падчас язды блізкага святла фар (п.166.9 ПДР).
У рамках акцыі таксама праводзіцца Тыдзень ведання Правілаў дарожнага руху «Лета цудоўнае, лета бяспечнае!», асноўнымі ўдзельнікамі якога стануць самі дзеці. Усім дарослым варта ў чарговы раз нагадаць малым пра асцярожнасць на дарозе, як пра-вільна перасякаць праезную частку і прыняць іншыя меры для захавання бяспекі непаўналетніх.