Маршрут лепшых веласіпедыстаў краіны 15 ліпеня прайшоў праз Пружанскі раён.
У гэтыя дні на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей праводзіцца адкрыты Чэмпіянат Беларусі па веласпорце ў шматдзённай гонцы на шашы сярод мужчын. Стартаваў ён у аўторак у Брэсце, а завершыцца заўтра, 17 ліпеня, у Навагрудку. Спартсмены за шэсць дзён спаборніцтваў пераадолелі самыя розныя дыстанцыі як у камандных, так і ў індывідуальных велазаездах.
У пятніцу прайшоў трэці этап гонкі. Удзельнікі пачалі рух ад Камянецкай вежы, праехалі 202 км і фінішавалі на вул. Чырвонаармейскай у Слоніме. Пры гэтым, накіроўваючыся ў Гродзенскую вобласць, веласіпедысты праехалі праз Белы Лясок, Роўбіцк, Клепачы, Лыскава, Асошнікі, а таксама праз вуліцы Кірава, Леніна і Чырвонаармейскую ў Ружанах.
Заўтра, 16 ліпеня, праходзіць чацвёрты этап чэмпіянату ў Слоніме.
Уладзіслаў Шпарла. Фота носіць ілюстрацыйны характар