Вторник, 22 апреля 2025

Удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу старшыня райвыканкама Юрый Бісун: «Сур’ёзная спроба канструктыўна і мірна вырашыць праблемныя пытанні»

406

На VІ Усебеларускім народным сходзе будуць закладзены арыенціры развіцця нашага грамадства і дзяржавы на будучыню. Удзел у гэтым важным мерапрыемстве прыме і дэлегацыя Пружанскага раёна, у склад якой уваходзіць і старшыня раённага выканаўчага камітэта Ю.Ю.Бісун.


Вырашэння якіх задач чакаюць дэлегаты Пружаншчыны? Як гэта паўплывае на далейшае развіццё нашага рэгіёна? Пра гэта і не толькі расказвае нашай газеце кіраўнік раёна.


Вынікі раёна напярэдадні знамянальнайу краіне падзеі
—Найперш, — засяроджвае ўвагу Юрый Юр’евіч Бісун, — варта сказаць, з якімі вынікамі Пружанскі раён падыйшоў не толькі да VI Усебеларускага народнага сходу, але і да новай пяцігодкі. І зазначу, што раён дынамічна развіваецца. Аснову яго эканомікі складаюць сельскагаспадарчая вытворчасць і прамысловы комплекс, будаўніцтва, транспарт, сувязь, гандаль і сфера паслуг. Значныя нашы поспехі ў сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму.
Мы ганарымся, што Пружаншчына займае высокія паказчыкі па вытворчасці збожжа, алейнага насення рапсу, ільновалакна, цукровых буракоў, бульбы, мяса. Па валавой вытворчасці малака мы ўжо шмат гадоў упэўнена ўтрымліваем першае месца ў рэспубліцы.
За мінулую пяцігодку пабудаваны, рэканструяваны і адрамантаваны шэраг важных аб’ектаў: неўралагічнае, інфекцыйнае і стаматалагічнае аддзяленні Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы, будынак ЗАГСа, ачышчальныя збудаванні малочнага камбіната. Узведзены два дамы сямейнага тыпу ў г.Пружаны. Непазнавальна змяніліся харчблок Ліноўскай сярэдняй школы, СШ №1 г.Пружаны і Магілявецкага вучэбна-педагагічнага комплексу, аб’екты інфраструктуры і сацыяльнай сферы г.п.Ружаны ў рамках правядзення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2019”. У маі мінулага года быў запушчаны пелетны завод у в.Слабудка, які дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць пры-роднае багацце нашага раёна – драўніну. Паспяхова працягвае работу першая ў краіне міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва.
Важным складнікам дабрабыту рэгіёна з’яўляецца прамысловасць. І, найперш, варта ад-значыць такія пружанскія прад-прыемствы, як малочны камбінат, ільнозавод, кансервавы завод. У раёне вядзецца работа па стварэнні новых прадпрыемстваў на базе невыкарыстоўваемай маёмасці былых ваенных гарадкоў. Яркім прыкладам з’яўляюцца таварыства з абмежаванай адказнасцю “Экалагічныя матэрыялы” ў Аранчыцах і “Група кампаній “Нятканы свет”. А гэта і падаткі ў мясцовы бюджэт і, што немалаважна, рашэнне праблемы занятасці насельніцтва. У цэлым жа за мінулую пяцігодку ў нашым раёне створана каля 550 новых рабочых месцаў.
Экспарт арганізацый і прадпрыемстваў раёна ў 2016-2020 гадах перавысіў 187 млн. долараў.
Значныя змены адбыліся ў гандлёвай сферы раёна. Усе буйныя гандлёвыя сеткі, якія ёсць на дадзены момант, прыйшлі да нас за апошнія пяць гадоў, а такі паказчык, як колькасць гандлёвых плошчаў на 1000 чалавек, вырас за гэты час з 550 квадратных метраў да 750.
Вялікая ўвага надаецца прапагандзе здаровага ладу жыцця. Акрамя ўжо існуючай спартыўнай інфраструктуры, якой могуць пазайздросціць і больш буйныя гарады, спачатку ў г.п.Ружаны, затым у Пружанах былі ўстаноўлены вулічныя антывандальныя трэнажоры і варкаут-пляцоўкі. У далейшым мы плануем прадоўжыць развіццё спартыўнай інфраструктуры ў горадзе і іншых населеных пунктах.
Працягваецца рэканструкцыя вядомага турыстычнага аб’екта Беларусі – палацавага комплексу роду Сапегаў у Ружанах. Вя-дзецца работа па рамонце і добраўпарадкаванні помнікаў. За пяць гадоў было адрамантавана звыш 20 помнікаў ваеннай гісторыі.
У нас ёсць яркія прыклады дзяржаўна-прыватнага партнёрства з ураджэнцамі Пружанскага раёна, якія нераўнадушныя да лёсу малой радзімы. На працягу апошніх пяці гадоў, дзякуючы іх удзелу, другое жыццё набыла сядзіба ў в.Каштанаўка, развіваецца аграэкатурызм у в.Клятное, рэканструіруюцца касцёл і капліца ў г.п.Ружаны.
Мы разлічваем, што ў будучым прыцягальнымі для гасцей Пружаншчыны стануць веласіпедныя маршруты, экалагічныя сцежкі, гастранамічны і спартыўны турызм.
Усё гэта мы і нашы папярэднікі стварылі плённай працай і абавязаны перадаць нашчадкам.

Зараз у нашым грамадстве ёсць праблемы, мы ўсе аб гэтым ведаем. Але задача ўлады і кожнага грамадзяніна – ісці да ўдасканалення і паляпшэння нашага жыцця шляхам паступовых рэформ і эвалюцыйнага развіцця дэмакратычнага грамадства пры захаванні сацыяльна арыентаванай эканомікі.

Работа па ўдасканаленні жыццядзейнасці
—Цяпер па ўсёй Беларусі ідзе актыўны збор і актуалізацыя прапаноў грамадзян па далейшым удасканаленні ўсіх бакоў жыццядзейнасці грамадства. Такі працэс праходзіць і ў нашым раёне. У гэтым накірунку ўжо зроблена многае. Прадстаўнікі мясцовых органаў улады заўсёды адкрыты для зносін, гатовыя выслухаць розныя меркаванні і прапановы, вырашыць існуючыя праблемы. Кіраўнікі раёна, прадстаўнікі абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў улады ўвесь час сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, насельніцтвам па месцы жыхарства, праводзяць прыёмы грамадзян.
У апошні час былі ініцыіраваны новыя формы сацыяльнага дыялога, якія даюць магчымасць быць пачутымі ўсім, хто нала-джаны на канструктыўнае су-працоўніцтва. Любы грама-дзянін, грамадская арганізацыя, працоўны калектыў маюць права прапанаваць сваё бачанне шляху развіцця дзяржавы.
Для далейшага абмеркавання актуальных пытанняў развіцця краіны, унясення прапаноў у Канстытуцыю, змянення заканадаўства аб грамадскіх арганізацыях, мясцовым кіраванні і самакіраванні, а таксама дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, сацыяльнай сферы, эканомікі і іншых пытанняў з лістапада 2020 года ў Пружанскім райвыканкаме, Шарашэўскім і Ружанскім сельвыканкамах штотыдзень працуюць «грамадскія прыёмныя». Прапановы, якія паступаюць, не застаюцца без увагі.
Нашай моладзі таксама прадстаўлена магчымасць выказаць меркаванне, прапанаваць сваё бачанне развіцця Беларусі. З кастрычніка мінулага года кожны месяц праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі, дзе абмяркоў- ваюцца пытанні, якія цікавяць моладзь. Новае пакаленне па-іншаму бачыць рашэнне многіх праблем. Моладзь не саромеецца выказваць сваё меркаванне, прапаноўваць новыя праекты, агучваць праблемы, якія мы сумесна вырашаем і будзем вырашаць.

Чаканні ад Усебеларускага народнага сходу
—VI Усебеларускі народны сход, які неўзабаве адбудзецца, — толькі першы крок на шляху да пераўтварэння і ўнясення змен у заканадаўчую базу, у тым ліку Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Падчас яго правядзення будуць абагульнены прапановы, сабраныя на дыялогавых пляцоўках, у «грамадскіх прыёмных», падчас сустрэч з людзьмі па ўсёй краіне.
Яго скліканне па-рознаму ацэньваецца ў грамадстве. Аднак гэта сур’ёзная спроба канструктыўна і мірна вырашыць тыя праблемныя пытанні, якія хвалююць усіх неабыякавых грамадзян рэспублікі. Усебеларускі сход — гэта шырокае прадстаўніцтва людзей розных прафесій, узростаў, меркаванняў. У гэтым важным форуме нароўні з дэлегатамі з усіх куткоў Беларусі будзе браць удзел і 11 прадстаўнікоў Пружанскага раёна. Яны абмяркуюць далейшую стратэгію развіцця нашай краіны, у тым ліку яе сацыяльна-эканамічныя перспектывы на бліжэйшыя пяць гадоў. Галоўныя задачы, якія стаяць цяпер перад дзяржавай, — гэта гарантыі грамадзянскага міру і незалежнасці, захаванне і прымнажэнне нацыянальных багаццяў, сацыяльная стабільнасць.

Бачанне далейшага развіцця Пружаншчыны
—Значны акцэнт у праекце новай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны зроблены на ўдасканаленні жыцця ў рэгіёнах.
Адным з прыярытэтных накірункаў развіцця дзяржавы ў бліжэйшую пяцігодку стане ўмацаванне рэгіёнаў. За гады незалежнасці нашай краіны ў гэтым кірунку ўжо многа зроблена. Аднак нам яшчэ ёсць над чым папрацаваць. І ўсе гэтыя аспекты ўлічаны ў новай Праграме развіцця Беларусі. Важным момантам у развіцці і ўмацаванні рэгіёнаў, у тым ліку і нашага, стане будаўніцтва жылля. Гэта будзе спрыяць замацаванню маладых спецыялістаў у малых гарадах. Бо ў нашых рэгіёнах закладзена моцная база, але не хапае прафесійных маладых людзей. Яны прыязджаюць у горад, адпрацоўваюць належны тэрмін і з’язджаюць. Трэба прыкласці максімум намаганняў, каб стварыць усе неабходныя ўмовы, інфраструктуру ў малых гарадах. Так можна вырашыць пытанне з адтокам моладзі.
Наша краіна распрацавала і працягвае паспяхова рэалізоў-ваць мноства праграм, напрыклад у сямейнай палітыцы. У новай праграме ўсё гэта таксама прадугледжана. І пры стварэнні ўсіх умоў у малыя рэгіёны могуць прыйсці буйныя прамысловыя і харчовыя вытворчасці, якія створаць свае філіялы. А гэта новыя працоўныя месцы, годная заработная плата. А значыць, імпульс для рэгіёнаў і краіны ў цэлым. Складаней за ўсё даво-дзіцца тым, хто знаходзіцца досыць далёка ад абласных цэнтраў. Мы павінны стварыць для жыхароў усе неабходныя і сучасныя ўмовы жыцця: добрую сувязь, даступныя і якасныя медыцынскія паслугі, гандлёвыя аб’екты, неабходную інфраструктуру. І мы ўжо цяпер бачым, што ў гэтым накірунку работа вядзецца. Важна не спыняцца.