Воскресенье, 8 декабря 2024

Ученики гимназии и СШ №1 приняли участие в конкурсе рисунков на тему электробезопасности

655

У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі раённая энергагазінспекцыя правяла маштабную прафілактычную работу.
Спецыялісты ўстановы арганізавалі выступленні ў працоўных калектывах, распаўсюджвалі памяткі і праводзілі абследаванні жылых дамоў. Быў падрыхтаваны відэасюжэт, які дэманстраваўся па мясцовым тэлебачанні, а таксама на YouTube.


Асаблівая ўвага ў запланаванай праграме мерапрыемстваў надавалася прафілактыцы дзіцячага электратраўматызму. Дзеля гэтага на інфармацыйных парталах устаноў адукацыі раёна размяшчаліся лекцыі і іншыя тлумачальныя матэрыялы, а сярод вучняў пачатковых класаў гімназіі і СШ №1 быў праведзены конкурс малюнкаў на тэму электрабяспекі. У кожнай установе сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў было выбрана па пяць лепшых работ, якія максімальна поўна перадалі адпаведную ідэю.


За творчы падыход каштоўныя падарункі і граматы ад раённай энергагаз-інспекцыі атрымалі:
— гімназісты Мікіта Радкевіч, Савелій Корж, Максім Зайко, Дар’я Макарэвіч і Злата Кавалевіч;
— вучні СШ №1 Ліля Міранюк, Данііл Мельнік, Арцём Бушук, Міша Грышкевіч і Арцём Рысцік.
Жанна Казмярчук, начальнік РЭГІ.
Фота Сяргея Талашкевіча.