Суббота, 15 февраля 2025

Ученица Хоревской школы стала лауреатом республиканского конкурса фотографий-мотиваторов

873

Вучаніца Хараўской СШ Галіна Астудзіна стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу фатаграфій-матыватараў «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».


Арганізатарамі конкурсу выступілі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Пачатковая школа». Усяго на конкурс было прадстаўлена больш за 900 работ. Фота-матыватар Галіны адзначана дыпломам ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў у намінацыі «Малая радзіма». Узнагароджанне праходзіла 15 сакавіка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў г. Мінску.