Понедельник, 28 апреля 2025

Для жыхароў раёна, хворых на кавід, арганізоўваюць галасаванне па месцы жыхарства

495

Па аб’ектыўных прычынах не ўсе мелі магчымасць прыняць удзел у рэспубліканскім рэферэндуме, непасрэдна наведаўшы выбарчы ўчастак. Шэраг грамадзян галасавалі на даму: члены ўчастковых камісій, згодна са спісамі, наведвалі з пераноснымі ўрнамі састарэлых людзей і інвалідаў.

Жыхарка г. Пружаны Ганна Сцяпанаўна тыдзень таму захварэла на кавід. Лечыцца на даму, амбулаторна, і вымушана выконваць каранцінныя мерапрыемствы. Пра гэта і паведаміла ў сваю ўчастковую камісію.

— Аказалася, што падстаў для хвалявання няма: ёсць выйсце і з такой сітуацыі. Перапісалі маё прозвішча на іншы выбарчы ўчастак – Пружанскі-Прыбальнічны, расказвае жанчына. — А напярэдадні асноўнага дня галасавання патэлефанавалі і ўдакладнілі час, калі да мяне можна прыехаць для галасавання дома.

Усё атрымалася, як «па нотах». Члены ўчастковай камісіі прывезлі ёй бюлетэнь, урну для галасавання. І пры гэтым захоўвалі строгія санітарныя меры перасцярогі, выкарыстоўвалі сродкі медыцынскай і антысептычнай абароны.

— Вельмі прыемна, што прадугледзелі падобную магчымасць для тых, хто па розных прычынах не змог патрапіць на выбарчы ўчастак, — зазначае жыхарка горада. — Мы з мужам заўсёды трымаліся актыўнай грамадзянскай пазіцыі, таму ніколі не адмаўляліся прымаць удзел у палітычным жыцці нашай краіны. Хочацца, каб яна надалей толькі квітнела. А жыхары суседніх краін па-ранейшаму толькі зайздросцілі б нам.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік