Воскресенье, 20 апреля 2025

Учащийся колледжа украл у соседа по общежитию ноутбук

634

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 10 крымінальных спраў.
19 снежня ў РАУС звярнуўся навучэнец каледжа, у якога з пакоя ў інтэрнаце знік ноўтбук. Аператыўнікі ў першую чаргу праверылі суседзяў пацярпелага і ў аднаго з іх знайшлі ўкрадзеную рэч. Як паведаміў падазраваемы ў крадзяжы, ён скарыстаўся тым, што пакой быў пакінуты незамкнёным без нагляду і прыхапіў каштоўны апарат з мэтай разжыцца. За такія дзеянні ў дачыненні да абвінавачмаемага ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да чатырох гадоў пазбаўлення волі).