ААТ «Пружанскае» — адзіная гаспадарка ў раёне, якая займаецца вырошчваннем агародніны, завяршыла ўборку морквы.
У апошнія гады пад дадзеную культуру ў гаспадарцы адводзяць пяць гектараў зямель. Выпрацавалі для сябе аптымальную тэхналогію вырошчвання культуры, і, нягледзячы на сёлетнія капрызы надвор‘я, змаглі нарыхтаваць 76 тон прадукцыі пры ўраджайнасці 152 ц/га.
Карысны караняплод пасля ўборкі звозілі ў сховішча для агародніны. Далей плануецца моркву рэалізоўваць у гандлёвых кропках краіны, таксама вітаміннай агароднінай будуць забяспечаны школы, дзіцячыя садкі.
Вадзім Раўнейка. Фота з архіва рэдакцыі