Тыдню бацькоўскай любові была прысвечана ўрачыстая рэгістрацыя дзяцей у аддзеле загс райвыканкама.
Зарэгістраваць дзетак прыйшлі ў асноўным таты. А чаму не? Увага тат да сваіх сыноў і дачок павінна быць у любы час.
Павел Рудзюк разам з жонкай Ганнай прывезлі рэгістраваць свайго першынца — сына Рамана, які нарадзіўся 9 кастрычніка.
Дзмітрый Скок разам з жонкай Аленай выхоўваюць пяцёра дзяцей. Дачка Марыя, якую Дзмітрый Мікалаевіч рэгістраваў, якраз пятая. Нарадзілася яна 15 кастрычніка.
У Аляксея і Дар’і Тучы ўжо трое дзетак. Дачка Аляксандра — самая малодшая, нарадзілася 18 кастрычніка.
Рэгістравалі і віншавалі дзетак і іх тат, уручалі падарункі начальнік аддзела загса райвыканкама Наталля Цібароўская і намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Наталля Чарэшка.
Расціце здаровымі і дужымі, дзеткі. Станьце сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны!
Віктар Ільюшчанка