Суббота, 14 декабря 2024

У выніку праходжання цыклону «Зельда» ў раёне выпала паўтары дэкадныя нормы ападкаў

316

Цыклон «Зельда», які прайшоў праз наш рэгіён у аўторак, 12 ліпеня, прынёс моцныя дажджы.

У Брэсцкай вобласці з 9.00 да 21.00 выпала ад 20 да 32 мм ападкаў, што можна суаднесці з дэкаднай нормай.

Як паведамілі на метэастанцыі «Пружаны», у нашым раёне ў перыяд з 9.00 гадзін 12 ліпеня да 9.00 13-га выпала 42 мм ападкаў. Гэта складае 153% ад нормы другой дэкады ліпеня.

Уладзіслаў Шпарла