Воскресенье, 6 октября 2024

У выніку ДТЗ пад Бярэзніцай загінула двое пасажыраў, а вадзіцелю пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі

719

Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў.

Жыхар Столінскага раёна 10 чэрвеня каля 17.20 гадзін, кіруючы асабістым аўтамабілем «VW-PASSAТ» у стане алкагольнага ап’янення, не справіўся з кіраваннем каля в. Бярэзніца, з’ехаў у кювет, дзе аўто перавярнулася. У выніку чаго адзін з пасажыраў загінуў на месцы здарэння, другі атрымаў траўмы і быў дастаўлены ва УАЗ «Пружанская ЦРБ», дзе 11 чэрвеня памёр (абодва таксама жыхары Столінскага раёна). Вадзіцель затрыманы, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па ч. 5 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь, згодна з якой мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.