Суббота, 18 января 2025

У шэрагу сельсаветаў раёна з аўторка пачнуцца прафілактычныя мерапрыемствы ў жыллёвым фондзе грамадзян

401

У мэтах прафілактыкі пажараў і гібелі ад іх людзей з 21 па 25 лютага на тэрыторыі Ружанскага, Пружанскага, Хараўскога і Шаняўскага сельскіх Саветаў пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы ў жыллёвым фондзе грамадзян.

У ходзе гэтых мерапрыемстваў суб’екты прафілактыкі наведаюць домаўладанні адзінока пражываючых пажылых грамадзян, а таксама асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і тых, чый лад жыцця і паводзіны даюць падставы меркаваць аб магчымым узнікненні пажару.

Пры правядзенні абследаванняў асаблівая ўвага будзе надавацца стану цеплагенерыруючых агрэгатаў, пячнога ацяплення, электрычнай праводкі, спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, правільнай эксплуатацыі газавыкарыстоўваючага абсталявання і г.д.

Таксама будуць праведзены сельскія сходы грамадзян і выступленні ў працоўных калектывах арганізацый.

Іна Карпіла, работнік Пружанскага РАНС