На ёй прадстаўлены гарадскія і сельскія пейзажы, а таксама абстрактныя карціны. Вяртанне да гісторыі роднага краю адбываецца праз творы “Стары замак”, “Слуцкая брама ў Нясвіжы”, “Горад светлых надзей”, “Прысвячэнне Еўфрасінні Полацкай” і інш.
Гістарычныя мясціны і помнікі архітэктуры вабяць мастака сваёй энергетыкай, якой ён дзеліцца з гледачом.

Працы, прадстаўленыя на выставе, паказваюць глыбокую сувязь мастака з родным месцам, большую частку пейзажаў займаюць краявіды менавіта родных мясцін. Малая Радзіма мастака – вёска Дзераўная на Слонімшчыне. Мікола пражыў тут нядоўга, сям’я часта пераязджала, але ў рэшце рэшт некалькі гадоў таму мастак зноў вярнуўся на Слонімшчыну, сваю малую Радзіму.
Творы прыцягваюць да сябе ўвагу нават тых, хто не цікавіцца мастацтвам і жывапісам. Своеасаблівы каларыт дае магчымасць насалодзіцца гульнёй фарбаў і адценняў.
Мікола скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча, а затым Беларускую акадэмію мастацтваў (былы Тэатральна-мастацкі інстытут), шмат вывучаў тэорыю мастацтваў, наведваў выставы іншых мастакоў у розных гарадах і краінах.
Нельга акрэсліць нейкі стыль мастака. Хоць яго і часта называюць экспрэсіяністам, але сам Мікола не любіць гэтых абмежаванняў і працуе ў розных стылевых напрамках, у розных тэхніках, усё шырэй адкрываючы свету мастацкую прастору.
Выстава будзе працаваць у Ружанах да канца верасня. Нагадаем, што музей працуе ў сераду-пятніцу з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 гадзін, у суботу-нядзелю — з 10.00 да 18.00 гадзін.
Крысціна Глушко