Среда, 19 февраля 2025

У Ружанах работнік прыватнага прадпрыемства ўгнаў пагрузчык. З другой спробы

472

Дзявятага студзеня па дапамогу ў праваахоўныя органы звярнулася кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства ў г.п.Ружаны.


Высветлілася, што невядомы злодзей украў з тэрыторыі арганізацыі пагрузчык. Праз некаторы час тэхніка была знойдзена ў спраўным стане на адной з пасялковых вуліц. Як было ўстаноўлена, угон учыніў работнік гэтага прадпрыемства, які скарыстаўся пакінутым у замку запальвання ключом. Падчас расследавання высветлілася, што той жа работнік спрабаваў пакатацца на іншым пагрузчыку, але не здолеў выехаць з вытворчай тэрыторыі, бо пашкодзіў тэхніку. У падазронага ўзята падпіска аб нявыездзе.