Среда, 19 февраля 2025

У раённым ваенкамаце падлічваюць дапрызыўнікоў

408

Амаль з першых дзён новага года ў раённым ваенным камісарыяце пачынаецца гарачы перыяд. У прыватнасці, зараз, як расказвае начальнік групы прызыву на ваенную службу РВК капітан Андрэй Якімовіч, праходзіць прыпіска грамадзян да прызыўнога ўчастка.

Кантрольны замер росту юнакоў праводзіць медсястра дзіцячай кансультацыі ЦРБ Ірына Здановіч.

Гэтыя мерапрыемствы, што праходзяць са студзеня па красавік, закранаюць юнакоў, якім сёлета спаўняецца 16 гадоў (2008 г. н.). Яны складаюцца з некалькіх этапаў, адзін з іх — медыцынскае асведчанне — ужо набліжаецца да завяршэння. Ён уключае ў сябе першапачатковую пастаноўку на ваенны ўлік з вызначэннем «катэгорыі годнасці»: прызначэнне да ваеннай службы па стане здароўя, годнасць да атрымання адукацыі ў ваенных навучальных установах і іншыя накірункі. Паралельна ўстанаўліваюцца рэзервовыя дні для тых, хто не здолеў па важкіх прычынах прыняць удзел у абавязковых мерапрыемствах у асноўны час. Усяго мяркуецца сёлета паставіць на ваенны ўлік да 260 дапрызыўнікоў.

Алег Сідарэнка.

Фота аўтара