У Год народнага адзінства Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запусціла ініцыятыву азелянення краіны. Яе мэта — закласці алеі, паркі і скверы «Народнага адзінства».
На Пружаншчыне старт акцыі ўжо паспелі даць спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прыняўшы ўдзел у Адзіным дні азелянення «Разам за зялёную Беларусь». На днях імі сумесна з работнікамі камунальнай службы было высаджана каля паўсотні хваёвых дэкаратыўных дрэў у мікрараёне «Паўночны».
Дарэчы, далучыцца да акцыі і азеляніць тэрыторыю свайго населенага пункта могуць усе жадаючыя: як працоўныя калектывы, члены грамадскіх аб’яднанняў, так і проста сем’і, асобныя грамадзяне. Для гэтага ёсць яшчэ час: акцыя завершыцца 14 мая.
Марына Вакульская.