Юбілейная сесія Пружанскага раённага Савета дэпутатаў была нечарговай і апошняй у гэтым скліканні.
Адкрываючы яе, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец адзначыў, што на працягу ўсяго перыяду работы цяперашняга дэпутацкага корпуса райсавета было зроблена нямала добрых спраў, прынята рашэнняў, якія спрыялі развіццю і ўмацаванню Пружанскага раёна. Мікалай Пятровіч павіншаваў прысутных з юбілейнай пазачарговай сесіяй.
Трэба было неадкладна прыняць некаторыя рашэнні, а гэта «Аб зацвярджэнні інвестыцыйнай праграмы Пружанскага раёна». А яшчэ былі ўнесены змяненні ў некаторыя рашэнні райсавета дэпутатаў.
Пасля афіцыйнай часткі сесіі Мікалай Кудравец абвясціў пра пачатак узнагароджання дэпутатаў раённага Савета, якія працавалі ў праходзячым скліканні, завяршылі сваю дэпутацкую работу і не вылучылі кандыдатуры на новае 29-е скліканне.
На гэтым работа пазачарговай 50-й сесіі завяршылася.
На гэтым тыдні прайшло таксама пасяджэнне Пружанскага райвыканкама, на якім разглядалася пытанне аб рабоце галіны жывёлагадоўлі ў сельгасарганізацыях раёна ў 2023 годзе.
На працягу ўсяго пасяджэння старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч патрабаваў мабілізавацца і наладзіць дзейсную работу па захаванні і павелічэнні колькасці пагалоўя як буйной рагатай жывёлы, так і свіней. Дарэчы, на пасяджэнне былі запрошаны не толькі кіраўнікі сельгасарганізацый раёна, але і спецыялісты, якія адказваюць за жывёлагадоўчую галіну як у сваіх гаспадарках, так і па раёне ў цэлым.
Былі заслуханы кіраўнікі шэрага адкрытых акцыянерных таварыстваў з тлумачэннямі аб прычынах недастатковай работы па ўзнаўленні статка, захаванасці БРЖ і прыняцці дадатковых мер па ўдасканаленні племянной работы.
Па разгледжаным пытанні было прынята адпаведнае рашэнне.
Віктар Ільюшчанка.
Фота аўтара