Вторник, 18 февраля 2025

У райвыканкаме: прафілактыка правапарушэнняў і арганізацыя харчавання

492

Два асноўныя пытанні – аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў і аб выніках маніторынгу арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя раёна — разглядаліся падчас чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта.


Дакладваючы аб прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Пружанскага раёна, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама І.А.Амельянчук адзначыў, што па выніках 2020 года назіраецца значнае павелічэнне колькасці крадзяжоў з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі. Пэўная работа праведзена і з нагоды спынення незаконнага абароту алкаголю і спіртаўтрымліваючай вадкасці. Так у мінулым годзе было праведзена 28 санкцыянаваных пракурорам аглядаў жылля грамадзян.


Па выніках праведзеных мерапрыемстваў з незаконнага абароту было канфіскавана звыш 424 літраў самагону, 5,5 тысяч літраў самагоннай брагі, 10 літраў фальсіфікаваных спіртных напояў, а таксама сем самагонных апаратаў. У бягучым годзе ўжо канфіскавана звыш 171 літра самагону і 500 літраў самагоннай брагі. За мінулы год у лячэбна-працоўныя прафілакторыі было ізалявана 26 асоб.


Інфармацыю па выніках маніторынгу арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя давяла прысутным галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна К.А.Папко. Яна канстатавала, што ў цэлым харчаванне ў школах і дзіцячых садках, а таксама ў стацыянарах бальніц раёна арганізавана на належным узроўні. Хаця з мэтай паляпшэння якасці харчавання яшчэ трэба правесці пэўную работу. І найперш гэта датычыць рэканструкцыі і рамонту некаторых харч-блокаў устаноў адукацыі, замены посуду і абсталявання.
Галіна Каляда.

Увага! Як не стаць ахвярай інтэрнэт-махляроў чытайце тут (і перакажыце сваім бацькам): https://npc.by/bankovskie-kartochki/protivodeystvie-moshennichestvu-v-sfere-tsifrovykh-tekhnologiy/rekomendatsii-po-protivodeystviyu-moshennichestvu-s-ispolzovaniem-sotsialnoy-inzhenerii/?bitrix_include_areas=Y&clear_cache=Y