Четверг, 12 февраля 2026

У райвыканкаме абмяркоўвалі пытанні занятасці ў Пружанскім раёне

342

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 8 чэрвеня, было разгледжана адзінае пытанне — «Аб выніках рэалізацыі ў 2022 годзе Рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай прграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021-2025 гады.

Як бачна, пытанне даволі важнае, бо закранае дзейнасць людзей, іх занятасць, уклад у развіццё горада, вобласці, краіны ў цэлым, а яшчэ — і сябе як асобы. З дакладам па вышэйазначаным пытанні выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка. Як зазначыў Віталій Іванавіч, па выніках 2022 года выкананы прагнозныя мэтавыя паказчыкі па пытаннях занятасці: удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні, склала 78,8% пры прагнозе 75%; удзельная вага працаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, у агульным ліку беспрацоўных дадзенай катэгорыі, маючых патрэбу ў працаўладкаванні, склала 64,5% пры заданні 62%. На навучанне, як кажуць, пад заказ наймальніка было накіравана 94,4% пры заданні 77%.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 студзеня 2023 года склаў 0,1% да колькасці рабочай сілы і ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года зменшыўся на 0,1%. Гранічны паказчык па ўзроўні беспрацоўя, устаноўлены раёну на 2022 год у 0,9%, не перавышаны. Напружанне на рынку працы раёна склала менш за аднаго беспрацоўнага (0,06%) на адну вакансію. На 1 студзеня 2023 года на ўліку ва ўпраўленні стаялі 24 беспрацоўныя, што на 17,2% менш, чым на такі ж мінулагодні перыяд.

Віталій Матвіенка рассказаў пра шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне задач дзяржаўнай праграмы.

Каменціруючы даклад, старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч адзначыў, што трэба як мага больш актыўней папулярызаваць працоўныя прафесіі. «Інжынерамі» шмат хто імкнецца стаць. Хто ж будзе здзяйсняць планы, пераўтвараць чарцяжы ў машыны, механізмы, вырошчваць хлеб, мяса, даіць кароў? Галоўным прафарыентацыйным прыкладам павінна стаць сям’я. Бо там закладваецца падмурак любові да працы. А колькі ж у нас гультаёў, якія амаль нідзе не працавалі і працаўладкоўвацца не збіраюцца. Іх хто прымусіць прыносіць карысць? Тэму, якую ўзняў на пасяджэнні райвыканкама Міхаіл Міхайлавіч, паспрабую развіць у больш вольнай трактоўцы ў рубрыцы «Калонка рэдактара».

На пасяджэнні па вышэйназваным пытанні было прынята адпаведнае рашэнне.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік