Пятница, 14 февраля 2025

У райваенкамаце расказалі, што пагражае тым, хто свядома пазбягае ваеннай службы

271

— У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь артыкулам 57 служба ў арміі называецца свяшчэнным абавязкам грамадзяніна краіны. У свой час Асноўны Закон быў падтрыманы народным волевыяўленнем, што азначае рашэнне пераважнай большасці беларусаў. А ці выконваецца яно і што пагражае тым, хто вырашыць ісці супраць грамадскіх асноў?

Са званка ў рэдакцыю

Адказвае начальнік групы прызыву райваенкамата Андрэй Якімовіч:

— Правы і абавязкі грамадзян адносна прызыву ў армію рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». У гэтым нарматыўным акце прадугледжаны ўсе магчымыя моманты, якія могуць узнікнуць падчас арганізацыі тэрміновай службы ў арміі, таму прызыўнікі абавязкова азнаёмлены з яго нормамі.

Падчас уручэння павестак прызыўнікам вясной 2022 года. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

У прыватнасці, сярод абавязкаў грамадзян ёсць наступныя:

  • безумоўная пастаноўка на воінскі ўлік;
  • з’яўленне ў вызначаны час і месца згодна з павесткай;
  • своечасовае паведамленне аб змене сямейнага становішча, адукацыі, месца працы і жыхарства.

Прадугледжаны магчымыя важкія прычыны парушэння гэтых патрабаванняў: напрыклад, рэзкае пагаршэнне здароўя ўласнага або бліжэйшых родных, непераадольныя перашкоды прыроднага або тэхнагеннага характару і іншыя, што абавязкова трэба пацвердзіць дакументальна.

У адваротных выпадках прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць за ўхіленне ад службы ў арміі.

Сярод адміністрацыйных нормаў артыкулы 26.1 і 26.3 пагражаюць штрафнымі санкцыямі — ад 3 да 5 базавых велічынь. А вось крымінальная адказнасць, згодна з арт. 435, у залежнасці ад цяжкасці ўчыненага можа быць вельмі сур’ёзнай, нават да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка