Пятница, 13 июня 2025

У районного профсоюза АПК новый лидер

1 631

У панядзелак у вялікай зале райвыканкама прайшла IX справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграрна-прамысловага комплексу (далей — ПР АПК).


На мерапрыемстве ў прысутнасці ганаровых гасцей, сярод якіх былі намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч і старшыня абласнога камітэта ПР АПК М.І.Юхімук, вялася ажыўленая гутарка пра тое, чым жыла і як працавала раённая арганізацыя на працягу апошніх пяці гадоў. Таксама былі вызначаны задачы на перспектыву, выбраны новы старшыня і новыя склады райкама і іншых працоўных органаў галіновага прафсаюза.


Са станоўчымі момантамі ў рабоце прафарганізацыі прысутных азнаёміла член прэзідыума райкама, галоўны бухгалтар ААТ “Пружанскі льнозавод” Вольга Канстанцінаўна Ляўчук. Паводле галоўнай справаздачы, усе прафсаюзныя пярвічкі імкнуліся абараняць сацыяльна-эканамічныя правы і інтарэсы 5879 членаў прафсаюза, садзейнічалі далейшаму развіццю сацыяльна арыентаванай эканомікі, спрыялі павышэнню ўзроўню заработнай платы, паляпшэнню ўмоў працы і, як след, росту дабрабыту работнікаў і іх сем’яў.

Работу пярвічак каардынаваў райкам, які за справаздачны перыяд правёў больш за трыццаць пасяджэнняў прэ-ідыума. На іх разглядаліся актуальныя пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі, працоўнага і жыллёвага заканадаўстваў, а таксама захаванне патрэбных стандартаў у галіне аплаты працы. Шэраг пытанняў вырашаўся сумесна са спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
За справаздачны перыяд прыярытэтным накірункам у рабоце раённага камітэта прафсаюза была праца з кадрамі (на сённяшні дзень склад выбарных органаў галіновага прафсаюза абна-віўся на 42%). Актуальным быў і застаецца кантроль за выкананнем работадаўцамі нормы аб даплаце да мінімальнай заработнай платы, аб даплаце за звыш-урочную працу.
Раённым камітэтам адсочваліся падобныя сітуацыі і, як следства, у адрас наймальнікаў накіроўваліся настойлівыя рэкамендацыі па прывядзенні сістэмы аплаты працы ў адпаведнасць з законам. Акрамя таго, райкам маніторыў выкананне пагадненняў і калектыўных дагавораў, якія з улікам рэальных магчымасцяў калектыву і заробленага прыбытку ў шэрагу выпадкаў былі пашыраны на карысць работніка.


На канферэнцыі таксама было адзначана, што прафсаюз ПР АПК імкнуўся арганізоўваць якасны і даступны вольны час членам арганізацыі. У прыватнасці, за справаздачны перыяд райкам арганізаваў экскурсійныя паездкі ў Санкт-Пецярбург, Маскву, Віцебск і Гродна.
Належная ўвага надавалася шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям. Прафсаюзныя сродкі накіроўваліся на патанненне пуцёвак у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, на падрыхтоўку дзяцей да школы, на правядзенне навагодніх ранішнікаў. Сёлета, напрыклад, на акцыю “Дзеці ідуць у школу” з прафсаюзнага бюджэту было накіравана 23800 рублёў. Дарэчы, наступная справаздача аб рабоце рэвізійнай камісіі, якую падала член камісіі Святлана Васільеўна Мартыновіч, паказала, што ўсе сродкі прафсаюза выкарыстоўваліся па мэтавым прызначэнні і ніякіх парушэнняў у статыстычных справаздачах выяўлена не было.
У працэсе абмеркавання працы ПР АПК з дзейнасцю сваіх пярвічак членаў канферэнцыі азнаёмілі старшыні прафкамаў аграрна-тэхнічнага каледжа, райветстанцыі і ААТ «Айчына». Пасля гэтага слова ўзяў М.І.Юхімук, які адзначыў спад выніковасці работы райкама ПР АПК у цэлым, пры гэтым падзякаваў за плённую працу актывістам раённых пярвічак і ўручыў ім Ганаровыя граматы.


Напрыканцы адбыліся выбары новага старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі, райкама, рэвізійнай камісіі на наступны справаздачны перыяд, дэлегатаў у склад савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, а таксама дэлегатаў на IX абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю абласной арганізацыі ПР АПК. Узначальваць дэлегацыю будзе абраны большасцю галасоў новы старшыня арганізацыі Д.У. Чайкоўскі.
Што тычыцца яго кандыдатуры, то ў яе падтрымку выступіў намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч. Руслан Васільевіч адзначыў, што Дзмітрый Уладзіміравіч, займаючы з 2013 года пасаду старшыні Шарашэўскага сельвыканкама, зарэкамендаваў сябе як годны, адукаваны кіраўнік, здольны прыкласці ўсе намаганні, каб вырашыць праблемы асобна ўзятага чалавека. Цёпла адазваліся пра Д.У.Чайкоўскага і былыя калегі, у прыватнасці, з аграрна-тэхнічнага каледжа, у якім пэўны час працаваў Дзмітрый Уладзіміравіч. Напрыканцы сустрэчы старшыня абласнога камітэта ПР АПК Міхаіл Іванавіч Юхімук выказаў спадзяванне, што новы старшыня райкама стане годным прадаўжальнікам традыцый, якія ў свой час яшчэ былі закладзены С.С.Лаўрыновічам.
Алена Зялевіч, Сяргей талашкевіч (фота).