Яшчэ зусім нядаўна Уладзіслаў Казак і Раман Мядзведзька сядзелі за партамі ўніверсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Цяпер жа маладыя выратавальнікі, атрымаўшы накіраванні ў Пружанскі раён, заступаюць на сваю першую службу: абодва адправяцца ў часць №2 г.п.Шарашэва кіраваць дзяжурнымі зменамі. Магчымыя выпрабаванні хлопцаў не палохаюць, бо падчас вучобы яны атрымалі грунтоўныя тэарэтычныя і практычныя веды. Дзякуючы гэтаму юнакі выдатна знаёмыя са службай, а значыць, свае абавязкі будуць выконваць старанна і добрасумленна. А паралельна выратавальнікі плануюць узнімаць свой прафесійны ўзровень: адзін з іх ужо залічаны на вучобу ў магістратуру МНС, другі мае такія ж планы.
Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).