Среда, 21 февраля 2024

У Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў расказалі пра вынікі прававога прыёму грамадзян

197

Сёння ў Пружанскім раёне прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

На прыём звярнуліся 4 чалавекі па пытаннях захавання норм працоўнага заканадаўства, аховы працы, рэгістрацыі па месцы жыхарства.

Намеснік пракурора раёна Ірына Жыгалка, галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Людміла Гарадко далі тлумачэнні па пытаннях.

Старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук праінфармавала, што прававыя прыёмы праходзяць на тэрыторыі Пружанскага раёна у апошні чацвер кожнага месяца. Усе жадаючыя могуць атрымаць бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыю.