Среда, 19 февраля 2025

У Пружанскім раёне жонка пабіла палюбоўніцу мужа. Цяпер жанчыне пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі

1 058

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана шэсць крымінальных спраў.

Кулакамі ў сям’і яшчэ ніводная справа не вырашылася станоўча як з фізічнага боку, так і з маральнага. Але ж ёсць людзі, якім не да высокіх пачуццяў. Тым больш, што і абставіны часам складваюцца такія, што з эмоцыямі справіцца немагчыма.

Прыкладам таму можа паслужыць канфлікт у адной з вёсак нашага раёна. Жонка заспела свайго мужа з палюбоўніцай і нічога лепшага не прыдумала, як нанесці сваёй аднавяскоўцы мноства ўдараў рукамі і нагамі ў вобласць галавы і тулава. Тым самым прычыніла цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх.

Раўнівіцы пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі са штрафам або без яго.