Пра гэта расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў.

— Лідарства па валавым паказчыку на Брэстчыне ўпэўнена ўтрымлівае Пружанскі раён — 113 950 тон. Другі вынік — у Пінскага (79 441 тона), трэці — у Столінскага (72 929 тон), — адзначыў ён.
Калі казаць пра рэгіён у цэлым, то самага прыбытковага прадукту сельгаспрадпрыемствы за 5 месяцаў атрымалі 889,8 тысячы тон — на 71,3 тысячы тон больш, чым за аналагічны леташні перыяд. У маі па валу прыбавілі на 10,8%.
Па інфармацыі sb.by