З серады, 17 красавіка, ацяпленне зноў пачалі падаваць школьныя і дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі, медыцынскія, лячэбна-прафілактычныя, установы сацыяльнага забеспячэння, спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы, інтэрнаты, жыллёвы фонд.
Такія меры прыняты ў адпаведнасці з рашэннем Пружанскага райвыканкама № 797 ад 17 красавіка 2024 года на аснове дадзеных аб сярэднесутачных тэмпературах паветра, прагнозу Белгідрамету і з мэтай забеспячэння захавання нарматыву ацяплення жылых памяшканняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі.
Падача ацяплення будзе ажыццяўляцца да ўстанаўлення на тэрыторыі раёна ўстойлівых спрыяльных тэмператур паветра.