Понедельник, 2 декабря 2024

У Пружанскім раёне сёння сутыкнуліся «Geely» і «Renault», пасажыр апошняга траўмаваны

1 152

Сёння, 18 студзеня, каля 07.20 гадзін 36-гадовая жыхарка горада Пружаны кіравала аўтамабілем «Renault» і рухалася на аўтадарозе Р-85 «Слонім – Высокае».

На 95-м кіламетры аўтадарогі жанчына, па папярэдняй інфармацыі, не справілася з кіраваннем і зачапіла абочыну. Затым аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Geely» пад упраўленнем 34-гадовага вадзіцеля.

У выніку ДТЗ 43-гадовы пасажыр «Renault» шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама