Напярэдадні заканчэння навучальнага года і з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з 25 мая па 5 чэрвеня ў Пружанскім раёне, як і па ўсёй краіне, пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага – дзеці!».
У сярэднім 80% непаўналетніх атрымліваюць траўмы на дарогах у цёплы час года, з мая па кастрычнік, большая іх частка – летам, калі дзеці застаюцца без нагляду педагогаў і бацькоў.
У гэтыя дні для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху вадзіцелі абавязаны рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Супрацоўнікі міліцыі, педагогі і бацькі аб’яднаюць намаганні па падтрыманні бяспекі юных удзельнікаў дарожнага руху. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.