У аўторак, 6 мая, пружанскія выратавальнікі дапамаглі сабаку, які затрымаўся ў плоце.
Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Гудзімава ў Пружанах.
Работнікі МНС пры дапамозе спецыяльнага інструмента перакусілі пруты металічнага плота і вызвалілі чатырохлапага з пасткі.
На наступны дзень, 7 мая, па вуліцы Лясной у аграгарадку Клепачы Пружанскага раёна агрэсіўны сабака загнаў чацвярых дзяцей у домік на дзіцячай пляцоўцы.
Жывёла нікога не падпускала да малых, але і дзецям не давала выйсці з доміка. Тым самым стварылася пагроза жыццю дзяцей.
На месца прыбылі выратавальнікі пажарна-аварыйнага выратавальнага пункта № 12 аг. Клепачы. Яны падалі ваду са ствала пажарнага ручнога ўніверсальнага, пасля чаго сабака збегла, а дзеці былі выратаваны.
Па інфармацыі Пружанскага РАНС