Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзесяць крымінальных спраў.
Алкаголь да дабра не даводзіць. Амаль кожны гэта разумее, праўда, у цвярозым стане. А п’яны? А яму ж мора па калена. Адсюль і сваркі ў сем’ях, пабоі, нават забойствы.
Не стала выключэннем і высвятленне адносін паміж мужчынам і жанчынай у адной з вёсак раёна. Апошняя ў стане алкагольнага ап’янення падчас сямейна-бытавога скандалу з сужыцелем не знайшла лепшых аргументаў для сваёй слушнасці, як нанесці адзін удар нажом мужчыне ў вобласць грудной клеткі. Раненне адносіцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Жанчыне пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.