Пятница, 1 ноября 2024

У Пружанскім раёне пачалася рэспубліканская надзвычайная акцыя «За бяспеку разам»

131

Яна праходзіць з 15 красавіка па 1 мая.

✅ У мэтах павышэння ўзроўню грамадскай бяспекі праводзіцца рэспубліканская супрацьпажарная акцыя па прадухіленні ўзнікнення пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».

Падчас акцыі ўпор будзе зроблены на інфармаванне насельніцтва аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі выратавальнікі прапануюць грамадзянам звярнуцца ў Пружанскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па нумары 2-99-05 для правядзення праверкі супрацьпажарнага стану жылля інспектарам.

Паважаныя грамадзяне, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы.