Понедельник, 4 ноября 2024

У Пружанскім раёне на граніцы з Польшчай знойдзены труп грамадзяніна Афганістана

710

Вечарам 8 красавіка на беларуска-польскай граніцы ў Пружанскім раёне пагранічным нарадам знойдзены чарговы труп мужчыны неславянскай знешнасці.

Гэта ўжо трэці факт смерці бежанцаў з пачатку года на граніцы з Польшчай.

Цела замежнага грамадзяніна знаходзілася непадалёк ад брамкі для жывёл у польскай агароджы.

Для ўстанаўлення абставінаў здарэння на месцы працавала следча-аператыўная група. Супрацоўнікі Следчага камітэта ў асабістых рэчах загінулага знайшлі пашпарт на імя 36-гадовага грамадзяніна Афганістана.

Беспакаранае ігнараванне правоў бежанцаў, жорсткасць еўрапейскіх сілавікоў і абыякавасць міжнароднай грамадскасці працягваюць калечыць і прыводзіць да гібелі замежных грамадзян на граніцы Еўрасаюза, адзначылі (https://t.me/gpkgovby/4654) ў Дзяржпагранкамітэце.

Наступствамі еўрапейскай экспансіі для краін Блізкага Усходу сталі ваенныя канфлікты, разруха, голад, галеча і шматлікія смерці грамадзян. Мігранты, уцякаючы ад гэтых жахаў, спрабуюць уз’яднацца са сваякамі, якім удалося знайсці прытулак у Еўропе, падкрэслілі ў СК.

Цяпер па інцыдэнце праводзяцца следчыя дзеянні і назначана судова-медыцынская экспертыза.

Па інфармацыі з Telegram-каналаў Дзяржпагранкамітэта і Следчага камітэта Беларусі. Фота — скрыншот з відэа СК