Среда, 30 апреля 2025

У Пружанскім раёне мужчына атрымаў апёкі пры спробе патушыць камбайн, які загарэўся

1 193

Паведамленне пра тое, што за два кіламетры на ўсход ад в. Перадзельск Пружанскага раёна ў полі нешта гарыць, паступіла выратавальнікам у нядзелю, 4 жніўня, у 15.09 гадзін.

Выратавальнікі аператыўна накіраваліся да месца выкліку. На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС у г.п. Шарашэва зернеўборачны камбайн ужо поўнасцю быў ахоплены агнём. Уборачная тэхніка праводзіла ўборку зерневых у полі.

Спрабуючы самастойна патушыць пажар, камбайнер 1971 г.н. атрымаў тэрмічныя апёкі. Мужчына шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне.

У выніку пажару агнём знішчаны камбайн, пашкоджана арыенціровачна 6 тон пшаніцы, якая знаходзілася ў бункеры камбайна.

Прычына здарэння высвятляецца.

Па інфармацыі Пружанскага РАНС