Четверг, 10 октября 2024

У Пружанскім РАНС павіншавалі пераможцаў конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

251

25 сакавіка ў будынку Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адбылося ўшанаванне пераможцаў рэгіянальнага этапа конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей — 2023».

У традыцыйным конкурсе прынялі ўдзел вучні з агульнаадукацыйных устаноў, а таксама з устаноў дадатковай адукацыі г. Пружаны і г. п. Ружаны.

Вынікі падводзіліся журы ў складзе педагога-арганізатара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны Алены Зубко, старшыні раённага таварыства выратавання на водах Юрыя Амельянчука, спецыяліста Пружанскага РАНС Іны Карпіла.

Журы адзначыла 25 лепшых аўтараў, творчыя работы якіх былі накіраваны ў Брэст для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. Самі дзеці былі запрошаны на ўрачыстасць з нагоды перамогі, дзе атрымалі памятныя падарункі.

Нязменны ўдзельнік святочных мерапрыемстваў, якія праходзяць пад эгідай РАНС, — знакаміты Ратуйка — весела сустракаў хлопчыкаў і дзяўчынак.

Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся першы намеснік начальніка РАНС Яўген Якаўчук. Выратавальнік падзякаваў дзецям за актыўны ўдзел у конкурсе, адзначыў майстэрскае выкананне ўсіх творчых работ.

Першы сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук уручыла граматы і падарункі пераможцам у намінацыі «Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі».

Лепшыя ўдзельнікі ў намінацыі «Выраб» атрымалі свае ўзнагароды з рук старшыні раённага таварыства выратавання на водах Юрыя Амельянчука.

— Радуе і супакойвае, што дзеці ўважліва ставяцца да сваёй бяспекі і думаюць пра будучыню. Прыклад таму — удзел у дадзеным конкурсе, — сказаў Юрый Міхайлавіч.

Інспектар Пружанскага РАНС Андрэй Дзядзюк па-віншаваў пераможцаў малодшай узроставай катэгорыі ў намінацыі «Малюнак».

Лепшых удзельнікаў ва ўзросце 11-14 гадоў у намінацыі «Малюнак» адзначыла намеснік старшыні раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Лелікоўская. Таксама Людміла Аляксандраўна ўручыла аўдыторыі буклеты, у якіх даступна прапісаны алгарытм аказання першай дапамогі пры аварыі.

Дзяцей, якія вырашылі паспрабаваць свае сілы ў намінацыях «Казка», «Верш», «Апавяданне» і былі прызнаныя лепшымі, віншавала аўтар гэтага артыкула.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік уручыў падарункі самым крэатыўным творцам у намінацыі «Стыкер-пак МНС». Мерапрыемства завяршылася зваротам Аляксандра Канстанцінавіча да прысутных. Ён выказаў падзяку работнікам МНС і на-дзею на тое, што сустрэчы з выратавальнікамі будуць праходзіць менавіта ў такім — бяспечным — фармаце.

Юлія Янушка. Фота аўтара

Спіс пераможцаў конкурсу можна паглядзець тут.

Фотаальбом з узнагароджання: https://vk.com/album-23306785_292098571