Масажны і манікюрны кабінеты сям’і Пучынскіх даўно карыстаюцца папулярнасцю ў пружанцаў. А літаральна на днях Анатоль і Святлана тут жа, у будынку гарадской лазні, адкрылі кабінет прыгажосці і здароўя. Цяпер, як сцвярджаюць яны, пружанскім прыгажуням даступны ўсе сучасныя працэдуры па доглядзе твару і цела.
— А вось гэтай тэхнікай мы ганарымся асабліва, — паказвае Анатоль на невялікі апарат. – «Lasertech» дазваляе пазбавіцца ад надакучыўшых татуіровак, перманентнага макіяжу, валасоў, рубцоў, куперозу, акнэ. З яго дапамогай можна рабіць разнастайныя пілінгі, працэдуры па амаладжэнні скуры. І ўсё гэта, што немалаважна, пад наглядам спецыяліста з медыцынскай адукацыяй. Працуем мы з высакаякаснай прафесійнай карэйскай касметыкай.
Побач знаходзіцца яшчэ адна навінка – апарат для RF-ліфтынгу. Яго задача – падцяжка скуры твару і цела, а таксама мадэліраванне фігуры. Менавіта гэты апарат дапаможа вам на шляху да ідэальнага цела, выправіць недахопы скуры і нават пазбавіць ад залішняга тлушчу. Дарэчы, за гады працы Анатоль распрацаваў аўтарскую антыцэлюлітную праграму, якая складаецца з 12 працэдур.
— Мы можам пералічыць велізарную колькасць касметалагічных працэдур са складанымі назвамі, — дапаўняе мужа Святлана. — Але лепш прыйсці да нас на індывідуальную кансультацыю, на якой падбяром менавіта тое, што патрэбна вашай скуры і целу. Мы працуем да 9 гадзін вечара, але па папярэднім запісе. Тэлефоны для даведак: +375-29-822-11-60, +375-29-221-67-26. Пазнаёміцца з нашымі паслугамі можна і ў Instagram-акаўнце _beaute_saine_ . А таго, хто прыйдзе да нас з гэтым артыкулам, чакае 15% скідкі на ўсе працэдуры новага кабінета.
На здымку: Святлана і Анатоль Пучынскія, Ларыса Маслоўская чакаюць наведвальнікаў у новым кабінеце па вуліцы Свабоды, 10 у Пружанах.