За мінулыя суткі выратавальнікі Брэстчыны выязджалі на ліквідацыю наступстваў непагадзі, звязаных з выпадзеннем снегу.
У Пружанах работнікі РАНС буксіравалі аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі. У аддзеле паведамілі, што дапамогу аказвалі 2 студзеня ў 13.47 на вуліцы Палескай.
У цэлым па вобласці дапамога выратавальнікаў у буксіроўцы аўто спатрэбілася ў Камянецкім раёне, дзе буксіравалі легкавы аўтамабіль, а таксама ў Брэсце і Бярозе – буксіравалі седлавыя цягачы.
Таксама было 8 выездаў на аказанне дапамогі ва ўборцы і распілоўцы паваленых на праезную частку дарогі, а таксама пешаходную дарожку дрэў – у Брэсце (3 факты), Брэсцкім (2 факты), Маларыцкім, Жабінкаўскім, Камянецкім раёнах.
Пацярпелых няма.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС і Пружанскага РАНС