Аварыя адбылася 30 снежня на вул. Савецкай.

У 14.55 гадзін 61-гадовы жыхар Пружан кіраваў аўтамабілем «Toyota».
Паблізу дома №7 ён здзейсніў наезд на 72-гадовую жанчыну-пешахода. Па папярэдняй інфармацыі, яна перасякала праезную частку па нерэгулюемым пешаходным пераходзе.
У выніку ДТЗ жанчына з траўмамі шпіталізавана. Праводзіцца праверка.
