9 мая ў Пружанах адбудзецца мотапрабег, прысвечаны Дню Перамогі.
У 10.30-11.00 — збор на стаянцы па вуліцы Рыгора Шырмы, 17.
У 11.30 байкеры праедуць па цэнтральных вуліцах горада.
11.45-12.00 — размяшчэнне ўдзельнікаў прабегу і тэхнікі на стаянцы каля парку.
13.00-14.00 — пройдзе чын асвячэння матацыклаў каля Свята-Аляксандра-Неўскага сабора.
14.00-17.00 — мотапрабег па месцах баявой славы і сустрэча з удзельнікамі падзей Вялікай Айчыннай вайны.