Суббота, 13 апреля 2024

У Пружанах 23 верасня пройдзе канцэртная праграма творчых дэлегацый беларусаў замежжа «Ты ў сэрцы маім, Беларусь»

251

IV Фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў Мінску і рэгіёнах рэспублікі з 19 па 24 верасня ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады.

Мэтай фестывалю з’яўляецца прэзентацыя дасягненняў Беларусі і падтрымка творчых праектаў беларусаў замежжа. Праграма будзе вельмі насычанай, яна прадугледжвае правядзенне майстар-класаў для нашых суайчыннікаў, якія прыедуць у Беларусь (гэта каля 250 чалавек).

Убачыць мастацтва, якое дораць беларусы з замежжа, змогуць усе абласныя гарады краіны і не толькі: канцэртная праграма творчых дэлегацый беларусаў замежжа «Ты ў сэрцы маім, Беларусь» адбудзецца ў Пружанах у Палацы культуры 23 верасня ў 17.00.