Пятница, 14 февраля 2025

У Пружанах 15 лютага гарэла гаспадарчая пабудова

589

Паведамленне пра пажар у гаспадарчым будынку на вуліцы Касцякова ў г. Пружаны паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пружанскага РАНС 15 лютага ў 7.42 гадзін раніцы.

Пасля прыбыцця да месца выкліку двух аддзяленняў на аўтацыстэрне ПАВЧ-1 устанавілі, што адбываецца гарэнне ў прыбудове гаспадарчага будынка. Будынак драўляны, дах шыферны па драўляным лачанні, памерамі 6х9 м, электрыфікаваны. Гаспадары знаходзіліся на вуліцы.

У выніку пажару агнём пашкоджана перакрыцце даху прыбудовы на плошчы 1 метр квадратны.

На тушэнні пажару падаваўся адзін ствол пажарны ручны ўніверсальны.

Папярэдняя версія прычыны пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём з-за пакінутага ўнутры пабудовы попелу.

Іна Хаваўка, работніка Пружанскага РАНС