Пятница, 13 июня 2025

У прадчуванні свята

304

Зусім крыху засталося да навагодняга свята, а гэта значыць, што ўсе ўжо старанна да яго рыхтуюцца. Новы год заўсёды асацыіруецца з зялёнай прыгажуняй, якую ставяць ва ўсіх дамах. У сваю чаргу мы вырашылі наведаць ёлачны кірмаш Пружанскага лясгаса і паглядзець, што ёсць у іх асартыменце і па якім кошце…

Першае, у чым пераканаліся, калі зайшлі на тэрыторыю Пружанскага лясгаса, дзе ажыццяўляецца рэалізацыя ёлачак, гэта тое, што іх выбар дастаткова шырокі. А яшчэ прыемна, што на ўваходзе нас сустрэлі добразычлівыя работнікі лесагаспадарчай установы, сярод якіх інжынер-энергетык Дзмітрый Смурага, электраманцёр Аляксандр Літвіновіч, а таксама загадчыца гаспадаркі Кацярына Жалнерчык. Яны дапамагаюць усім людзям, якія прыйшлі выбраць прыдатную ялінку, якая абавязкова ўпішацца ў іх навагоднюю атмасферу.

Дарэчы, кошт на галоўны сімвал навагодняга свята зусім не высокі. Так, елкі да 1 метра каштуюць 7,20 рубля, ад 1 да 2 метраў — 9,10 рубля, а ад 2 да 3 метраў — усяго 11 рублёў 10 капеек. Акрамя гэтага, лясгас прапануе кожнаму пакупніку набыць навагодні букет, кошт якога 2 рублі 30 капеек. Варта адзначыць, што ёлачны кірмаш працуе штодня, да 31 снежня. Час работы з 10 раніцы да 20 гадзін. Прыходзьце і купляйце галоўны сімвал навагодняга свята!


Руслан Басак. Фота Кацярыны Масік