Воскресенье, 24 сентября 2023

У падтрымку міру, бяспекі і суверэнітэту выступае новая «Беларуская партыя «Белая Русь»

226

У нашай краіне створана новая палітычная партыя, імя якой — «Беларуская партыя «Белая Русь».

Тыдзень таму ў сталіцы адбыўся ўстаноўчы з’езд па стварэнні партыі. Нагадаем, што ідэя стварэння магутнай партыі, якая аб’яднае патрыётаў Беларусі, належыць РГА «Белая Русь». Прапанову аднагалосна падтрымалі шматлікія дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны. Былі сярод удзельнікаў і прадстаўнікі Пружанскага раёна. Дэлегатамі ўстаноўчага з’езда сталі намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Віталій Матвіенка, а таксама дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрычныя сеткі» Аляксандр Усік. Усяго Брэстчыну на мерапрыемстве прадстаўлялі 130 дэлегатаў.

Падчас устаноўчага з’езда былі прыняты статут і праграма партыі. Старшынёй Беларускай партыі «Белая Русь» абраны старшыня РГА «Белая Русь» Алег Раманаў.

Новая партыя мае намер стаць кансалідуючай сілай краіны, прадстаўляць інтарэсы ўсіх слаёў беларускага грамадства. У знешняй палітыцы партыя аказвае падтрымку ўладзе па захаванні бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

На з’ездзе быў агучаны таксама прывітальны ліст ад партыі «Адзіная Расія». У красавіку беларуская і расійская партыі плануюць падпісаць пагадненне аб узаемадзеянні.