Навальніца і моцныя ападкі прайшлі ў ноч з 6 на 7 жніўня па тэрыторыі Пружанскага раёна.
Як расказалі на метэастанцыі «Пружаны», кліматычная норма першай дэкады жніўня для нашай мясцовасці — 22,9 мм ападкаў.
— У ноч з панядзелка на аўторак, гэта значыць з 21-й гадзіны 6-га да 9-ці раніцы 7 жніўня мы зафіксавалі 18 мм ападкаў, што складае амаль 80% ад дэкаднай нормы. Дождж пачаўся каля 22-х гадзін у нядзелю і скончыўся ў 10.08 раніцы ў панядзелак. Для лепшага разумення скажу, што 1 міліметр ападкаў адпавядае аднаму літру вады на адзін квадратны метр, — адзначыла начальнік метэастанцыі Марына Несцяровіч.
Хуткасць ветру ноччу, па яе словах, дасягала 15 м/с. Моцны вецер бушаваў і ўдзень 6 жніўня. Максімальны парыў, які зафіксавала станцыя, дасягаў 16 м/с. А вось нядзельны тэмпературны максімум, які быў адзначаны мясцовымі метэаролагамі, склаў 34,4 градуса цяпла.
Уладзіслаў Шпарла