На ёй прадстаўлена трынаццаць графічных работ і пяць скульптур прыватнага і аўтарскага характару, якія былі створаны студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: Валерыяй Вілкінай, Соф’яй Дзічэнка, Кацярынай Мельнікавай, Ангелінай Сухарукавай, Кацярынай Яфрэмавай, Дар’яй Бурло і Аляксандрай Адамовіч.

У стварэнні твораў былі выкарыстаны класічныя тэхнікі: афорт, траўлены штрых, сухая іголка, аквацінта, лінагравюра, літаграфія; дрэва, метал, гіпс, акрыл.
Выразныя мастацкія вобразы, прасякнутыя нейкай містыкай, зачароўваюць гледача. Запрашаем усіх зацікаўленых мастацтвам наведаць выставу, якая будзе працаваць да 15 ліпеня.
Арына Сысаляціна, навуковы супрацоўнік