Днём першага красавіка трывожны выклік паступіў з Лінова: у адной з палавін двухкватэрнага жылога дома здарыўся пажар. Утаймаваць агонь удалося аператыўна, і ён не перакінуўся на другую кватэру.

Але там, дзе здарыўся, паспеў нанесці ўрон: пашкоджаны перакрыцце, сцены і ўнутраная аддзелка веранды.

У прычыне здарэння спецыялісты пакуль разбіраюцца.

Не выключаецца, што ўзгаранню магло паспрыяць кароткае замыканне электраправодкі.
+Але пераважна на мінулым тыдні пажарныя разлікі ездзілі на тушэнне выпальванняў травы. Першага красавіка — у гарадскім прыватным сектары, трэцяга — у Шарашэве, а на наступны дзень — у Магілёўцах. Ва ўсіх выпадках абышлося без няшчасных выпадкаў.
Райаддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці: вясной яно нярэдка пераўтвараецца ў сапраўднае стыхійнае бедства. Пры ўзнікненні такіх пажараў тэлефануйце 101 або 112.