Четверг, 17 апреля 2025

У лагерах «Дубок» і «Юны турыст» пройдуць аздараўленне амаль 800 школьнікаў

1 129

З пачаткам летніх канікул у раёне адкрываюць дзверы аздараўленчыя лагеры.

Як ужо паведамляла газета, сёлета будуць працаваць лагеры «Дубок» і «Юны турыст». У першым за пяць змен мяркуюць аздаравіць 660, у другім – 135 школьнікаў.

Вучні школ змогуць адпачыць таксама ў прышкольных лагерах з дзённым знаходжаннем. Такія лагеры будуць працаваць і пры спартыўных школах горада. У планах ДЮСШ №1 праводзіць такі летнік у дзве змены. Аздаравіцца змогуць 200 вучняў. Столькі ж спартсменаў прыме ДЮСШ №2. Лагер тут будзе арганізаваны ў тры змены.

Акрамя таго, пры СШ №1, СШ №5, Хараўской, Шарашоўскай і Кляпацкай СШ будуць адкрыты лагеры працы і адпачынку. Адпачыць і разам з тым зарабіць грошы ў іх змогуць 60 вучняў раёна.

Уладзіслаў Шпарла.