Пятница, 13 декабря 2024

У каледжы ідзе прыём дакументаў ад абітурыентаў-завочнікаў

379

У Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы стартаваў прыём дакументаў на завочную форму атрымання адукацыі.

Абітурыентаў тут будуць чакаць па 30 лістапада ўключна. Сёлета будучым завочнікам прапануюць спецыяльнасці «Аграномія», «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці», «Энергетычнае забеспячэнне сельгасвытворчасці» і «Кіраванне ў АПК». Падаць дакументы на першыя тры можна як на бюджэтную, так і на платную форму. Для навучання па спецыяльнасці «Кіраванне ў АПК» — толькі на платную.

Прыёмная камісія працуе штодзень, акрамя нядзелі, з 9 да 18 гадзін у корпусе па вул. Чырвонаармейскай, 11. Маніторынг падачы дакументаў даступны на сайце каледжа college.brest.by.

Уладзіслаў Шпарла