Среда, 6 ноября 2024

У Івацэвіцкім раёне падчас выпальвання сухой расліннасці пацярпеў мужчына

158

У пачатку тыдня ў вёсцы Галенчыцы (Івацэвіцкі раён) у полі каля прыватнага домаўладання загарэлася сухая расліннасць.

Работнікі МНС аператыўна прыехалі на месца выкліку, да таго моманту існавала пагроза пабудовам. Ратавальнікі знайшлі ў полі мужчыну, які атрымаў апёкі, на ім абгарэла адзенне. Пацярпелага шпіталізавалі ў бальніцу.

У Брэсцкай вобласці з пачатку гэтага года зафіксаваны 84 факты ўзгарання сухой травы і кустоў. Агонь прайшоў па плошчы 8, 5 га.

МНС нагадвае, што забаронена выпальваць сухую расліннасць, траву, а таксама іржышча і пажніўныя рэшткі. За гэтыя дзеянні згодна з Адміністрацыйным Кодэксам можна атрымаць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

БЕЛТА