Ноччу 5 верасня ў інтэрнэце з’явіўся ролік, зняты ў Пружанах: у гарадскім парку малады чалавек падышоў да мужчыны і некалькі разоў ударыў яго нагамі па галаве. Праверкай інцыдэнту занялася міліцыя.
Высветлілася, што збіццё зняў і выклаў у сетку 16-гадовы хлопец. Галоўным жа «героем» апынуўся 21-гадовы жыхар райцэнтра. З іх слоў, прычынай канфлікту стала грубасць, адрасаваная дзяўчыне старэйшага хлопца.
Матэрыялы праверкі па дадзеным факце перададзены ў следчыя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням маладога чалавека. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.