Суббота, 12 октября 2024

У Гродна ўнук папярэдзіў бабулю, што ідзе пяшком у Брэст, а знайшоўся… у Пружанах

810

Мінулай ноччу, у 04.44 гадзіны, на лінію «102» у Гродна звярнулася жанчына з вуліцы Максіма Горкага ў суседнім абласным цэнтры.

Яна паведаміла, што яе 16-гадовы ўнук пайшоў вечарам з дому і дагэтуль не вярнуўся.

Як інфармуе УУС Гродзенскага аблвыканкама, падлетак, адыходзячы, папярэдзіў пенсіянерку, што пойдзе пешшу ў Брэст да сваёй знаёмай.

Праваахоўнікі аператыўна ўстанавілі, што непаўналетні знаходзіцца ў Пружанах. Цяпер хлопца вязуць дамоў да бабулі.